Дзейнасць УП «Віцебскаблвадаканал» і яго структурных падраздзяленняў

 

У мэтах удасканалення кіравання водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркай 23 лютага 2000 года рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 76 створана Віцебскае абласное камунальнае унітарнае прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Віцебскаблвадаканал» (УП «Віцебскаблвадаканал»).

На падставе рашэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №683 ад 01.11.2017г. «Аб камунальных унітарных прадпрыемствах” 10.01.2018г. УП «Віцебскаблвадаканал» рэарганізаваны шляхам далучэння рэарганізаваных прадпрыемстваў ВКХ і участкаў ВКХ вылучаных іх прадпрыемстваў ЖКГ раёнаў.

Адміністрацыйна-кіраўнічы персанал (АКП) УП «Віцебскаблвадаканал» знаходзіцца па адрасе: 210026, г.Віцебск, вул.Замкавая, 4-3. Арэндадаўцам з’яўляецца ГГУ Упраўлення справамі Прэзідэнта РБ. Арганізацыя, якая абслугоўвае будынак – РУП «БелЭЗ». АКП займае асобныя памяшканні на 4-х паверхах – 2,3,4,5 паверхі будынка.

У склад УП «Віцебскаблвадаканал» уваходзяць наступныя філіялы:

  • Філіял «Віцебсквадаканал» створаны ў выніку рэарганізацыі УП «Віцебскаблвадаканал», які абслугоўвае аб’екты ВКГ населеных пунктаў: Віцебскага, Гарадоцкага і Лёзненскага раёнаў;
  • Віцебскі філіял №1, да якога далучаны ДП «Вадаканарэмналадка»;
  • Філіял «Вадаканалбудпраект» створаны ў выніку рэарганізацыі УП «Віцебскаблрэмбуд».

Створаны філіялы на базе водаканалаў г.Орша, г.Полацк, г.Наваполацк:

  • Філіял «Оршавадаканал», да якога далучаны аб’екты ВКГ населеных пунктаў: Дубровенскага і Талачынскага раёнаў;
  • Філіял «Наваполацквадаканал», да якога далучаны аб’екты ВКГ населеных пунктаў: Верхнядзвінскага, Расонскага, Ушацкага раёнаў;
  • Філіял «Полацквадаканал», да якога далучаны аб’екты ВКГ населеных пунктаў Шумілінскага раёна.

Ізноў створаныя філіялы:

  • Філіял «Докшыцывадаканал», які абслугоўвае аб’екты ВКГ населеных пунктаў: Докшыцкага, Глыбоцкага, Пастаўскага раёнаў;
  • Філіял «Лепельвадаканал», які абслугоўвае аб’екты ВКГ населеных пунктаў: Лепельскага, Бешанковіцкага, Сенненскага, Чашніцкага раёнаў;
  • Філіял «Міёрывадаканал», які абслугоўвае аб’екты ВКГ населеных пунктаў: Міёрскага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага раёнаў.

Статутам УП «Віцебскаблвадаканал» вызначаны асноўныя мэты і задачы:

  • арганізацыя і ўдасканаленне кіравання водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркай вобласці, правядзенне адзінай тэхнічнай, эканамічнай, інвестыцыйнай і сацыяльнай палітыкі ў водазабеспячэнні і водаадвядзенні, рэалізацыя праграм першачарговых мер па паляпшэнню забеспячэння насельніцтва пітной вадой;
  • максімальнае задавальненне насельніцтва і эканамічных агентаў у паслугах водазабеспячэння і каналізацыі шляхам каардынацыі дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, забеспячэнне абароны іх правоў, пашырэнне іх магчымасці па рэалізацыі і абароне навукова-тэхнічных, эканамічных, сацыяльных і іншых агульных інтарэсаў, прадстаўленне і абарона інтарэсаў прадпрыемстваў у дзяржаўных органах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў міжнародных арганізацыях;
  • кіраванне прадпрыемствамі і ўчасткамі водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці;
  • кантроль за эксплуатацыяй і развіццём аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення іншых ведамстваў, незалежна ад формаў уласнасці;
  • правядзенне адзінай навукова-тэхнічнай, эканамічнай інвестыцыйнай палітыкі ў галіне водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі;
  • праектаванне, будаўніцтва, рамонт, эксплуатацыя, наладка, абслугоўванне аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення, распрацоўка і ўкараненне новых тэхналогій і абсталявання;
  • і іншыя паўнамоцтвы.

УП «Віцебскаблвадаканал» у ліку іншых мае права:

  • арганізаваць дзейнасць прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў кіраванні, шляхам распрацоўкі штогадовых праграм пашырэння аказання паслуг па водазабеспячэнню і каналізацыі, ажыццяўляць кантроль за іх выкананнем;
  • ажыццяўляць кантроль за арганізацыяй уліку асноўных сродкаў, матэрыяльных рэсурсаў прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў кіраванні УП «Віцебскаблвадаканал»;
  • ажыццяўляць аўдыт тэхналагічных працэсаў водазабеспячэння і водаадвядзення;
  • са згоды уласнікаў ствараць у якасці юрыдычных асоб даччыныя прадпрыемства і філіялы ў гарадах і раёнах вобласці;

За перыяд дзейнасці, прадпрыемствам ажыццяўлялася будаўніцтва і рэканструкцыя сетак водазабеспячэння і водаадвядзення, станцый абезжалезвання і ачышчальных збудаванняў каналізацыі ва ўсіх гарадах і ў большасці раённых цэнтраў Віцебскай вобласці, аграгарадках і іншых населеных пунктах, выраблялася метадычнае, тэхнічнае і тэхналагічнае кіраўніцтва дзейнасцю водазабяспячаючых арганізацый вобласці.

Спецыялісты вядуць ўлік і кантроль, разглядаюць і ўзгадняюць пытанні распрацоўкі і зацвярджэння нармавання страт і няўлічаных выдаткаў вады, нармавання расходу вады на тэхналагічныя патрэбы водазабяспячаючых прадпрыемстваў, пытанні нарміравання расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў у водаправодна-каналізацыйнай гаспадарцы, бягучага стану і перспектыў развіцця галіны.